Архіў навін - Ряснянская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Тыдзень беларускай мовы

20.02.26

     Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 16 па 20 лютага 2026 года пад дэвізам: «Родная мова – крыніца празрыстая”. З мэтай прыцягнення ўвагі вучняў і іх бацькоў, педагогаў, грамадскасці да захавання і развіцця родный мовы, нацыянальнай культуры, яе традыцый, звычаяў і абрадаў быў складзены план тыдня.

Цікава і запамінальна прайшлі мерапрыемствы:

Інтылектуальная гульня “Пагуляем у роднае слова”

Квэст-гульня “Правапіс роднай мовы”

Свая гульня “Я ведаю беларускую мову”

Свая гульня “Знаўцы роднай мовы”

Акцыя “Родная мова…”

     Але найбольш насычаным днём тыдня аказалася дваццатага лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы. І гэта невыпадкова. Дваццаць першага лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, таму вучні, настаўнікі, супрацоўнікі нашай школы актыўна далучыліся да святкавання.  Весела і пазнавальна прайшла  акцыя “Адгадай беларускае слова – атрымай беларускую закладку”, падчас якой не толькі вучні, але і настаўнікі пашыhsлі свой лексічны запас беларускімі словамі, якія зараз вельмі рэдка ўжываюцца, ці ўвогуле не ўжываюцца. На працягу дня ўсе размаўлялі на беларускай мове, фотамарафон “Я беларус – мая родная мова – беларуская”. Таксама вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у напісанні Рэспубліканскай дыктоўкі да Міжнароднага дня роднай мовы.