Архіў навін - Ряснянская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Мне сняцца сны аб Беларусі…

20.11.17

Мне сняцца сны аб Беларусі…

3 лістапада 2017 года Беларусь адзначала 135-гадовы юбілей беларускага пісьменніка Якуба Коласа. У гонар гэтага паэта вучні 10 класа нашай школы выпусцілі газету “Мне сняцца сны аб Беларусі…”.

У газеце дзесяцікласнікі змясцілі фотаздымкі паэта, урыўкі з яго вершаў, афарызмы. Таксама ў газеце быў размешчаны верш Вольгі Кубекі “Якубу Коласу”.  Укласці сваю лепту ў газету мог кожны жадаючы: для гэтага у правым ніжнім кутку было размешчана спецыяльнае акенца “Мой любімы твор Якуба Коласа”. Там вучні запісвалі назвы коласаўскіх твораў, якія ім найбольш спадабаліся і запомніліся.

Як аказалася, у нашай школе добра ведаюць творчасць Якуба Коласа і лічаць яго таленавітым паэтам.

                                                                                                                      Крысціна Камінская, вучаніца 5 класа