Архіў навін - Ряснянская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Зялёны дзень

29.03.18

29 сакавіка  ў школе праходзіў "Зялёны дзень" - свята, прысвечанае зялёнаму колеру. У гэты дзень на сцэне актавай залы вучні 5 класа паказалі канцэрт. Пачаўся ён з паказу "зялёнай моды". Затым Даша Шэптур і Аляксей Галубковіч прапанавалі ўвазе гледачоў сцэнку "Цацкі". Усе ў зале смяяліся з гэтай невялічкай  інсцэніроўкі.

    Пасля гэтага на сцэну выйшла Паліна Чайкоўская, якая расказала пра свой зялёны капялюш прыгожы верш. Услед за Палінай хлопчыкі паказалі нумар пра шкарпэткі. Затым Іванюк Варвара і Бондар Ганна расказалі гумарыстычны верш пра гадзіннік.

     У фінале канцэрта былі вясёлыя танцы з гімнастычнымі палкамі, абручам,і шарыкамі.

     Канцэрт атрымаўся вясёлы

     Варвара Іванюк, 5 клас, удзельніца гуртка "Жамчужынкі"