Архіў навін - Ряснянская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Чароўная кветка беларускай паэзіі – Яўгенія Янішчыц

20.11.18

20 лістапада 2018 года беларуская паэтэса Яўгенія Янішчыц адзначыла б сваё 65-годдзе. На жаль, яе жыццё трагічна абарвалася 25 гадоў таму назад. У памяць аб Яўгеніі Іосіфаўне, вучні-старшакласнікі арганізавалі літаратурную гасцёўню “Чароўная кветка беларускай паэзіі – Яўгенія Янішчыц”. На сустрэчы чытачоў гучалі вершы, успаміны аб паэтэсе. Быў прадэманстраваны відэафільм аб лёсе і трагічнай смерці Яўгеніі Іосіваўны.

Магчымасць пазнаёміцца з асаблівасцямі творчасці і асноўнымі падзеямі жыцця паэтэсы мелі ўсе жадаючыя: для гэтага быў спецыяльна аформлены школьны інфармацыйны стэнд.