Архіў навін - Ряснянская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Шануйце беларускую мову

24.02.20

24 лютага ў школе пачаўся тыдзень пачатковых класаў, які будзе праходзіць пад дэвізам "Шануйце беларускую мову". Удзел у адкрыцці тыдня прынялі вучні 1 класа са сваім класным кіраўніком  Карнялюк Таццянай Анатольеўнай. У час мерапрыемства гучалі беларускія вершы, песні, якія суправаджаліся танцамі. Са словамі прывітання да вучняў звярнулася і сама Беларуская мова ў выглядзе прыгожай дзяўчыны. Яна, разам са сваімі памочнікамі раздала вучням і настаўнікам выказванні пра беларускую мову.