Архіў навін - Ряснянская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Гульня-квэст "Знаўцы роднай мовы"

27.02.20

27 лютага адбылася гульня-квэст "Знаўцы роднай мовы", якая дазволіла вучням 3-4-х класаў праявіць свае веды па беларускай мове. Квэст складаўся з 7 прыпынкаў. Кожны з іх змяшчаў у сабе некалькі заданняў. Самым цікавым прыпынкам стаў "Этнаграфічны", які праходзіў у школьным этнаграфічным музеі. На заключным прыпынку вучням неабходна было скласці слова "БЕЛАРУСЫ" з літар, якія яны атрымалі на кожным прыпынку, і падлічыць балы. Пераможцамі сталі вучні 4"Б" класа.