Отчёты по мероприятиям - Ряснянская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчёты по мероприятиям

17.03.2018

Рисуем символы Беларуси

После того, как было прочитано стихотворение "Сцяг рэспублікі " ребята рисовали символы Беларуси

Пятро Прыходзька

Сцяг рэспублікі

Кожны раз,

Як выходзяць на плошчу калоны,

Наліваецца неба святочнай зарой,

Сцяг рэспублікі бачу

Чырвона-зялёны,

Што гарыць у сузор’і

Айчыны маёй.

Нібы золак вясны,

Што праменіцца ў лісці,

Небасхілам чырвоным

Апаў на лясы,

Два ў ім колеры

Ззяннем вясёлкі зліліся –

Колер сонца

I колер зялёнай вясны

Пагляджу на чырвоны –

Адразу згадаю

Кроў бацькоў,

Што праліта ў суровых баях,

Уяўляецца зноў,

Як ад волжскага краю

Мы да Эльбы Радзімы

Праносілі сцяг.

Пагляджу на зялёны –

I сэрцам адчую,

Як зімою і летам красуецца бор,

Як сады распускаюць ліству маладую,

Заглядзеўшыся ў ціхія люстры азёр