Архив новостей - Ряснянская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Падары Раство дзецям

13.01.2017

Калядкі

    Дарослыя і дзеці з нецярпеннем чакаюць кожны год  святы Новы год  і Божае Нараджэнне. Вяселлем, радасцю, елкамі, бліскучымі агеньчыкамі і падпрункамі напаўняецца ўсё вакол.

     А потым ідуць святыя вечары, калі  гучаць звонкія галасы калядоўшчыкаў: “Добры вечар Вам, шчодры вечар! Радуйся, ой радуйся зямля -  Сын  Божы нарадзіўся”. Як радасна і цёпла становіцца на сэрцы і ў кожнай хаце.

    Вось і вырашылі бацькі, настаўніца Саўчук Юлія Анатольеўна з дзецьмі 1 “А” класа Раснянскай сярэдняй школы разам стаць калядоўшчыкамі, каб падарыць людзям радасць у святочны вечар. Гэта ідэя ўсіх захапіла. Быў напісаны сцэнарый, бацькі з дзецьмі падрыхтавалі касцюмы, зрабілі  “зорку” (галоўны атрыбут свята). Дзеці вывучылі песні, вершы, заклічкі.

     Не  маглі дачакацца таго дня, каб хутчэй ісці шчадраваць. А калі гэты дзень настаў, то захваляваліся. Ці ўсё будзе добра? Як жа сустрэнуць людзі? Ці спадабаецца ім?

     Шчадраванне пачалося ў адным з пад'ездаў дома ў вёсцы Абяроўшчына. Людзі пачуўшы заклічкі, музыку спевы, выходзілі паглядзець і да канца не пакідалі тэатралізаванае прадстаўленне, бо былі ўражаны, здзіўлены. Такога яны даўно, а можа, ніколі не бачылі!

     А артысты-калядоўшчыкі стараліся! Танцавала Каза, віншавала з Новым годам і Раством. А калядоўшчыкі спявалі, чыталі вершы, дзе ўсім жадалі здароўя, радасці,  багацця і шчасця. Ярка гарэла і блічала калядная “зорка”.

    Як заведзена з даўніх часоў, калядоўшчыкі атрымлівалі шчодрыя пачастункі. Людзі дзякавалі за прыемныя ўражанні, шчырыя пажаданні.

  Дадому малыя калядоўшчыкі  з бацькамі вярталіся шчаслівыя, з пачастункамі ў руках.

     На душы ва ўсіх было светла і радасна і таму, што яны, вучні 1 “А” класа, прынялі ўдзел у акцыі “Падары Раство дзецям”. На сабраныя ў гэты вечар грошы бацькі купілі падарункі і адправілі дзецям, якія апынуліся ў цяжкім становішчы. Упэўнены, тым дзеця  таксама стала цяплей і радасней на душы.

Дабра ўсім у Новым годзе!